Пятница, 26 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - На пасяджэнні райвыканкама
24 сентября

На пасяджэнні райвыканкама

На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое адбылося 19 верасня, асабліва вялікая ўвага была нададзена абмеркаванню стану прафілактычнай работы, накіраванай на папярэджанне злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх. Актыўны ўдзел у рабоце пасяджэння, якое праходзіла пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Аляксандра Вароніна, прынялі і выступілі з прамовамі намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Мікалай Кукліс, намеснік міністра юстыцыі Беларусі Аляксандр Сіманаў, намеснік пракурора Магілёўскай вобласці Сяргей Парфёнаў, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Алег Стэльмашок.
Намеснік старшыні райвыканкама Надзея Серыкава звярнула ўвагу прысутных на тым, што на Бялыніччыне склалася цэльная сістэма комплекснага ўзаемадзеяння зацікаўленых структур па раннім папярэджанні злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх, што і прыносіць станоўчыя вынікі. Напрыклад, за восем месяцаў сёлета на ўлік у РАУС пастаўлены 3 злачынствы, зробленыя непаўналетнімі, што на 4 менш чым за аналагічны леташні перыяд. Супрацоўнікі райаддзела міліцыі за гэты час выявілі 51 правапарушэнне падлеткаў, што на 45 фактаў менш чым за 8 леташніх месяцаў.
Таксама яна  адзначыла, што ў раёне назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя скарачэння колькасці фактаў падлеткавай злачыннасці і правапарушэнняў. Разам з тым, яшчэ да канца не ўхілены прычыны, якія падштурхоўваюць непаўналетніх станавіцца на крывую сцежку. Таму самазаспакойвацца рана, а ў прафілактычнай, выхаваўчай рабоце з дзецьмі трэба больш актыўна выкарыстоўваць формы, метады і магчымасці асабова-арыентаванага характару.
-У штодзённай рабоце з дзецьмі, - адзначае намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Мікалай Кукліс, - і асабліва з непаўналетнімі, якія могуць зрабіць правапарушэнне ці злачынства, не павінна быць месца фармалізму, агульным шаблонным падыходам. Ведаючы асаблівасці характару таго ці іншага падлетка, неабходна прымаць выключна адэкватныя меры ўздзеяння на яго.
-Нягледзячы на тое, што ў раёне многае робіцца па папярэджанні злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх, - дапаўняе выступоўцаў старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін, - нам не трэба расслабляцца. На Бялыніччыне створана нядрэнная база для карыснага баўлення вольнага часу: дзейнічаюць ФАК “Друць”, МЦ “Ветразь”, працуюць разнастайныя гурткі і спартыўныя секцыі, ёсць музей, цэнтр турызму, краязнаўства і экскурсій... Пытанне ў тым, наколькі часта там можна пабачыць нашых “праблемных” падлеткаў, наколькі паслугі гэтых устаноў імі запатрабаваныя?
Старшыня райвыканкама таксама падкрэсліў, што поле дзейнасці для ўсіх суб’ектаў правядзення прафілактычнай работы застаецца ўсё яшчэ шырокім – да канца не ўхілены прычыны і ўмовы, што садзейнічаюць падлеткавай крыміналізацыі. Праблем яшчэ хапае, як і не ўсё магчымае зроблена. Прыкладам, у зарэгістраваных сёлета злачынствах, зробленых непаўналетнімі,  удзельнічалі чацвёра школьнікаў. Два злачынствы зроблены дзецьмі ў групе. Маюць месца факты рэалізацыі падлеткам спіртнога і ўцягванне іх у п’янку дарослымі.
Абмеркаванне стану прафілактычнай работы, накіраванай на папярэджанне злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх, вельмі важнае і надзённае пытанне, паколькі ад выніковасці, паспяховасці гэтай работы залежыць як захаванне законнасці і правапарадку ў раёне, так і лёс некаторых “праблемных” падлеткаў. Таму і не трэба расслабляцца.  
(Міхась Карпечанка, “Зара над Друццю”)


Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00