«Нашы матулі — наш гонар» — пад такой назвай у раённым Цэнтры культуры адбыўся святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня маці. Цёплыя словы, шчырыя, кранальныя вершы і песні гучалі ў гэты дзень для ўсіх прысутных.
У мінулую суботу на гарадскім стадыёне райцэнтра адбыўся чарговы этап спартакіяды школьнікаў – спаборніцтвы па лёгкаатлетычным кросе. За званне пераможцы на дыстанцыі змагаліся хлопчыкі і дзяўчынкі 1999-2000 і 2000-2001 гадоў нараджэння.
Па інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама па стану на 9 кастрычніка гаспадаркамі нашага раёна ўзнята 2 645 гектараў зябліва, што складае 16 працэнтаў да плана.