Па інфармацыі раённага аддзела ЗАГС за 9 месяцаў бягучага года ў Прыдруцкім краі нарадзілася 181 дзіця. За аналагічны перыяд мінулага года на свет з’явілася 187 «кветачак жыцця».
Семінар-пасяджэнне па пытанню выканання заканадаўства аб працы і ахове працы з кіраўнікамі і спецыялістамі арганізацый Бялыніцкага раёна прайшоў учора ў нашым райцэнтры.
По информации отдела статистики труда Главного статистического управления Могилевской области номинальная начисленная среднемесячная заработная плата работников организаций Белыничского района в январе-сентябре 2013 г. составила 4 148,1 тыс. рублей, в том числе в сентябре – 4 470,6 тыс. рублей.
Па інфармацыі аддзела статыстыкі гандлю Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці, у студзені-верасні бягучага года аб’ём рознічнага тавараабароту гандлю праз усе каналы рэалізацыі па Бялыніцкім раёне склаў больш за 212 мільярдаў рублёў і павялічыўся ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам на 13,6 %.
Па інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама за 9 месяцаў бягучага года валавая вытворчасць малака ў раёне склала 35 806 тон, што адпавядае 100 працэнтам да аналагічнага перыяду леташняга года.
Адкрытыя абласныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы на прызы заслужанага майстра спорту Рэспублікі Беларусь Андрэя Міхневіча прайшлі на мінулым тыдні ў Бабруйску. Юныя лёгкаатлеты вобласці, у тым ліку і 5 выхаванцаў Бялыніцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, спаборнічалі ў кіданнях, скачках, бегавых дысцыплінах і іншых відах спорту.
Рэспубліканская акцыя «Моладзь за бяспеку», прымеркаваная да дня ўтварэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратвальнікаў-пажарных, працягнецца на Бялыніччыне да 27 кастрычніка.