
У мінулую суботу адбылося свята арагарадка Іскра пад назвай «З любоўю да родных мясцін». На пляцоўцы каля адміністрацыйнага будынка СВК «Ількавічы» з самай раніцы маляўніча размясціліся сялянскія падворкі, выставы майстроў народнай творчасці, дзейнічалі гандлёвыя рады, гульнёвыя пляцоўкі і атракцыёны.
«Нашы матулі — наш гонар» — пад такой назвай у раённым Цэнтры культуры адбыўся святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня маці. Цёплыя словы, шчырыя, кранальныя вершы і песні гучалі ў гэты дзень для ўсіх прысутных.
У мінулую суботу на гарадскім стадыёне райцэнтра адбыўся чарговы этап спартакіяды школьнікаў – спаборніцтвы па лёгкаатлетычным кросе. За званне пераможцы на дыстанцыі змагаліся хлопчыкі і дзяўчынкі 1999-2000 і 2000-2001 гадоў нараджэння.