У нашым раёне працягваецца асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Арсенал». У яго рамках па 4 кастрычніка грамадзяне могуць добраахвотна здаць у органы ўнутраных спраў незарэгістраваную зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы і ўстройствы.
У сельгаспрадпрыемствах Прыдруцкага краю працягваецца ўборка кукурузы. Па інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама па стану на 27 верасня ўбрана 3 674 гектараў, што складае 63 працэнта ад агульнай плошчы пасеваў. Сярэдняя ўраджайнасць – 316 цэнтнераў з гектара. Гаспадаркамі раёна нарыхтавана 73 115 тон кукурузнага...
Падпалкоўнік юстыцыі Дзмітрый Налівайка загадам старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь прызначаны начальнікам раённага аддзела Следчага камітэта. Дзмітрый Уладзіміравіч скончыў Магілёўскі дзяржаўны машынабудаўнічы інстытут, Акадэмію МУС Беларусі. Следчай дзейнасці ён прысвяціў 20 гадоў.
Адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх. На ім быў разгледжаны шэраг адміністрацыйных пратаколаў, складзеных супрацоўнікамі праваахоўных органаў, і справа па адабранні непаўналетняга згодна Дэкрэту Прэзідэнта Беларусі №18.














Версия для печати





