На пасаду дырэктара Бялыніцкага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі назначана Таццяна Цецерукова. Дагэтуль Таццяна Мікалаеўна працавала педагогам-псіхолагам у ДУА «Эсьмонскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» і дзіцячым сацыяльным прытулку.
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь падвяло вынікі Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў 2012 годзе. Пераможцы вызначаліся ў трох падгрупах.
З мэтай узмацнення ролі публічных бібліятэк у фарміраванні нацыянальнай свядомасці насельніцтва, распаўсюджвання ідэі беларускасці, прапаганды нацыянальнай спадчыны, гісторыі, літаратуры, мовы, народнай культуры Мінстэрства культуры штогод праводзіць рэспубліканскі конкурс «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры».
На базе СШ № 1 імя М.І.Пашкоўскага прайшоў рэспубліканскі семінар спецыялістаў аддзелаў выхаваўчай работы ўпраўленняў адукацыі абл- і гарвыканкамаў, выкладчыкаў ВНУ, устаноў сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і агульнай сярэдняй адукацыі. Больш за трыццаць педагогаў з розных куткоў Беларусі дзяліліся вопытам выкладання пытанняў ...
Конкурс «Аўталедзі-2013» адбудзецца ў Бялынічах 8 чэрвеня. Райкам ГА «БРСМ» і аддзяленне Дзяржаўтаінспекцыі РАУС запрашаюць вадзіцеляў-жанчын ва ўзросце ад 18 да 31 года прыняць удзел у незвычайным спаборніцтве.













Версия для печати





