Адкрытыя абласныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы на прызы заслужанага майстра спорту Рэспублікі Беларусь Андрэя Міхневіча прайшлі на мінулым тыдні ў Бабруйску. Юныя лёгкаатлеты вобласці, у тым ліку і 5 выхаванцаў Бялыніцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, спаборнічалі ў кіданнях, скачках, бегавых дысцыплінах і іншых відах спорту.
Рэспубліканская акцыя «Моладзь за бяспеку», прымеркаваная да дня ўтварэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратвальнікаў-пажарных, працягнецца на Бялыніччыне да 27 кастрычніка.
Па інфармацыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці ў студзені-верасні бягучага года грузавым транспартам арганізацый нашага раёна (без уліку суб’ектаў малога прадпрымальніцтва) на камерцыйнай аснове перавезена 332,6 тыс. тон груза і выканана амаль 21,360 тона-кіламетраў грузааабарота.
У мінулую суботу адбылося свята арагарадка Іскра пад назвай «З любоўю да родных мясцін». На пляцоўцы каля адміністрацыйнага будынка СВК «Ількавічы» з самай раніцы маляўніча размясціліся сялянскія падворкі, выставы майстроў народнай творчасці, дзейнічалі гандлёвыя рады, гульнёвыя пляцоўкі і атракцыёны.














Версия для печати




