Понедельник, 6 мая 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Ларыса Халадцова: «Навучыцца спяваць можа...
24 декабря

Ларыса Халадцова: «Навучыцца спяваць можа любы жадаючы, галоўнае моцна гэтага хацець»

Так лічыць кіраўнік вакальнай студыі «Мажор» Ларыса ХАЛАДЦОВА, якая ўсё сваё працоўнае жыццё прысвяціла творчасці. Дарэчы, спяваць Ларыса Васільеўна пачала змалку. І яно не дзіўна, бо ўсе яе родзічы па матчынай лініі – людзі творчыя з выдатнымі вакальнымі данымі.

Нарадзілася Ларыса Халадцова ў Бялынічах. Пасля заканчэння СШ № 1 вырашыла паступаць у Магілёўскае музычнае вучылішча імя М.А.Рымскага-Корсакава. За плячыма засталася музычная школа, у якой яна займалася па класе акардэона, таму з паступленнем праблем не павінна было ўзнікнуць. Але ў той год у навучальнай установе быў вялікі конкурс і дзяўчыне проста не хапіла балаў. ­Аднак яна не разгубілася і падала дакументы ў Магілёў­скае вучылішча культуры імя ­Н.К.Крупскай і не дарэмна, – яе прынялі. Пасля заканчэння вучылішча, атрымаўшы спецыяльнасць «Харавы дырыжор», па размеркаванні патрапіла на адпрацоўку ў адзін з вясковых клубаў раёна, потым яе запрасілі на працу ў Дом культуры райцэнтра, дзе Ларыса Халадцова адпрацавала 25 гадоў. Аднак абставіны склаліся так, што яна вымушана была звольніцца. Але талент Ларысы Васільеўны не прапаў дарэмна, хутка яе запрасілі праца­ваць у МЦ «Ветразь». З новымі сіламі, імпэтам узялася Ларыса Халадцова за новую справу. Чаму новую? Як тлумачыць сама гераіня гэтага артыкула, раней ёй даводзілася вучыць спя­ваць у асноўным дарослых, а тут ёй прапанавалі набраць групу дзяцей, вопыту работы з якімі ў яе было мала. Таму раз-пораз закрадаліся сумненні, ці зможа справіцца? Але яе хваляванні былі дарэмныя.
– Ведаеце, з дзецьмі працаваць аказалася яшчэ прасцей, – дзеліцца Ларыса Васільеўна. – Яны быццам чысты ліст: што намалюеш на ім, тое і атрымаецца. Калі ты да іх з адкрытым сэрцам, то і яны раскрываюць сваю душу табе насустрач.
– Раскажыце, калі ласка, пра вакальную студыю «Мажор».
– Студыя дзейнічае з 2019 года. Складаец­ца яна з чатырох груп, у кожнай з іх займаец­ца па восем чалавек. У мяне няма задачы набраць пэўную колькасць дзяцей, нікому з жадаючых займацца спевамі не адмаўляю. Нават у пачатку, калі студыя толькі стварылася, наведваль­нікаў было каля 60 чалавек, з цягам часу іх стала крыху менш. На сёння застаўся касцяк, з якім працую. Па ўзросце абмежаванняў няма, увогуле лічу, навучыць спяваць можна любога чалавека, яму для гэтага неабавязкова мець ідэальны слых. Сам па сабе ён ёсць у кожнага. Хтосьці нараджаецца з музычным слыхам і пастаўленым голасам, пра такіх кажуць – самародак, а каму-небудзь неабходна развіваць яго. Быў выпадак, калі маці адной з наведвальніц, не верачы ў талент дачкі, сказала такую фразу: «Госпа­дзі, яна ў мяне яшчэ гаварыць толкам не ўмее, а вы яе спя­ваць хочаце навучыць…». На што я ёй адказала: «Навучым, было б жаданне навучыцца».

­ Да слова сказаць, калектыў наш з’яўляец­ца адносна маладым, але мы паспелі па- ­ў­дзельнічаць не ў адным раённым свяце, і канцэртныя нумары вакальнай студыі «Мажор» прыйшліся да спадобы гледачам. Мае юныя дараванні ў мінулым годзе выступалі на сцэне падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах. На ім маленькія артысты выканалі песню на словы настаўніцы Цяхцінскага ВПКДССШ Ірыны ТРАЦЦЯКОВАЙ, музыку Юрыя ДЗЕРАВЯШКІНА «Прывітанне, мой родны край». А зараз старэйшая і малодшая групы рыхтуюцца прыняць удзел у святочнай шоу-праграме «Фабрыка зорак», якая адбудзец­ца напрыканцы снежня ў РЦК. Увогуле, праца нашага калектыву будуецца так, што кожны ўдзельнік задзейнічаны падчас выступлення, а не назірае з боку на астатніх. Нават тыя, хто ў ва­кале крыху слабейшыя, спяваюць на сцэне разам з усімі. Такія адносіны падштурхоўва­юць вакаліста да жадання больш раскрыць свой талент, бо калі ты не звяртаеш увагу на дзіця, то ў яго знікае і сэнс займацца спевамі. Імкнуся зацікавіць дзяцей сваім заняткам і перадаць ім назапашаны вопыт.
– Ужо ўдзельнічалі ў якіх-­небудзь конкурсах?
– Так. У гэтым годзе прынялі ўдзел у IV Міжнародным музычным конкурсе таленавітых дзяцей і моладзі «Маё пакаленне-2021», на якім заваявалі Дыплом ІІ ступені ва ўзроставай катэгорыі 6-9 гадоў. Зараз падалі заяўку на ўдзел у III Міжнародным конкурсе сучаснай творчасці «ZAVIRUHA.BY», які будзе прахо­дзіць дыстанцыйна, таму мы знялі відэаролік з песняй «Футбол» і цяпер чакаем падвя­дзення вынікаў. Дарэчы, нашу конкурсную работу можа прагледзець любы жадаючы на YouTube-­канале, дастаткова набраць у пошукавіку назву відэароліка і нашай вакальнай студыі.
– З чаго складаецца ваш рэпертуар?
– У асноўным спяваем тое, што пачуем па тэлебачанні, радыё ці ў інтэрнэце. Увогуле ж, крыху складана знайсці песню, якая падыхо­дзіць для маленькіх артыстаў, але неяк спраўляемся, шукаем і знаходзім нешта новае ці добра забытае старае.
– У якім музычным напрамку працуеце?
– Эстраднае выкананне. Канешне, магчыма ў будучыні паспрабуем развучыць народныя песні, але пакуль што лічу гэта не зусім мэта­згодным. Дзецям цяжкавата будзе пераключыц­ца з аднаго напрамку на другі, яшчэ малыя для гэтага. Там ёсць свае нюансы выканання, таму не хацелася б ламаць іх галасы. Тым больш, што і часу не на ўсё хапае. У мяне чатыры групы, у якіх дзеці займаюцца тры дні на тыдзень па дзве гадзіны ў дзень, плюс два дні дадаткова адводзім на зводную рэпетыцыю, без яе нельга абысціся, паколькі нумары ўдасканальваюцца дзякуючы сумесным рэпетыцыям.
– Падзяліцеся планамі.
– Плануем і далей працаваць на вынік, ­удзельнічаць у разнастайных творчых конкурсах, фестывалях. Усе перамогі даюць стымул рабятам імкнуц­ца да новых вышынь. Канешне, любы педагог па вакалу марыць выхаваць вялікіх артыстаў, таму, калі нехта з маіх падапечных вырашыць у далейшым удасканальваць сваё музычнае майстэрства, буду толькі рада і заўсёды дапамагу чым толькі змагу, як педагог, музыкант і проста чалавек.
– Што параіце тым, хто захоча стаць наведвальнікам вакальнай студыі «Мажор»?
– Не саромецца і прыходзіць да нас у студыю. Наша творчае аб’яднанне працуе на бясплатнай аснове. Ніякага конкурсу і адбору ў студыю не існуе, прымаем у калектыў усіх жадаючых. Увогуле лічу, неталенавітых людзей няма, ёсць тыя, у каго талент пакуль яшчэ не раскрыты. І мая асноўная задача – зрабіць так, каб гэты прыродны дар заззяў усімі фарбамі вясёлкі.

 

Наталля СІДАРОВІЧ.
Фота аўтара і з уласнага архіва
Ларысы Халадцовай.

zara.by

Поделиться:

Афиша и объявления

30 апреля
8 мая 2024 г. с 10.00 до 11.00 в здании райисполкома пройдет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямая телефонная линия
18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00